Да +30 будзе па паўднёвым захадзе Беларусі ў аўторак

Спёка яшчэ не пакідае Беларусь, ілюстрацыйнае фота

Спёка яшчэ не пакідае Беларусь, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У аўторак, 2 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Беларусі да 16 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца ад +20 па паўночным усходзе да +30 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Такое ж надвор'е захаваецца і ў сярэдзіне тыдня: удзень паветра будзе прагравацца ад 21 градуса цяпла па поўначы Беларусі да +31 па поўдні. Аднак у сераду і чацвер па захадзе Беларусі ўдзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.