Да +25 прагназуюць у суботу ў Беларусі

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +19...+25 градусаў.

У нядзелю, 6 ліпеня, уначы з поўначы Польшчы чакаецца перамяшчэнне малаактыўнага цёплага атмасфернага фронту. Прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы — па паўночнай палове, а ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў цяпла, па паўночным захадзе Беларусі чакаецца да +18 градусаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад +20 па поўначы да +33 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.