Цыгарэты Sobranie падаражаюць на 10 тысяч, а Winston на 750 рублёў

У Беларусі з першага сакавіка падаражаюць цыгарэты. Больш за ўсё падаражанне закране дарагія цыгарэты, яны стануць даражэйшымі на 100 — 10 000 рублёў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

Так, Kent і Winston стануць даражэйшымі на 600 і 750 рублёў, а Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail — на 10 тысяч рублёў.

Цыгарэты Pall Mall падаражаюць на 400 рублёў, а Velvet — на 500, LD — на 550 рублёў.

Alliance гарадзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" стануць даражэйшымі на 100 рублёў, цыгарэты "Карона" (ТАА "Тытунь-інвест") падаражэюць на 200 рублёў. More Red і More Blue стануць даражэйшымі на 500 рублёў.

Нагадаем, што з 1 студзеня ў Беларусі падаражэла большасць марак цыгарэт. Пасля Новага года выдаткі курцоў павялічыліся з 1,3% да 12,5%.

З 12 студзеня былі зніжаныя цэны на ўсе цыгарэты з фільтрам — як мясцовай вытворчасці, так і імпартныя. Максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам вярнуліся да ўзроўню снежня 2014 года.

А ў лютым цыгарэты ў Беларусі зноў падаражэлі, напрыклад, Vogue — адразу на 1000 рублёў.