Cупрацоўніцу віцебскай "хіміі" знайшлі праз два з паловай гады пасля знікнення

Таццяна Гудзелева

Таццяна Гудзелева / t.me/vitebsk_info

У Віцебску 15 ліпеня у Дзвіне выявілі цела жанчыны. Таварыства выратавання на водах паведаміла, што гэтая жанчына знікла ў студзені 2023 года. Згадваецца таксама, што яна нарадзілася ў 1989 годзе.

Паводле гэтых даных можна меркаваць, што гаворка ідзе пра Таццяну Гудзелеву (нарадзілася 25 лютага 1989 года). Яна была супрацоўніцай папраўчай установы адкрытага тыпу №11 ("хімія"), дачкой былога намесніка начальніка абласнога ДАІ Алега Косава, піша тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю".

Маладая жанчына знікла 31 студзеня 2023 года. Яе сляды пасля заканчэння працоўнага дня згубіліся ў раёне Кіраўскага моста. Пасля знікнення яе шукалі валанцёры-пашукавікі, а таксама многія неабыякавыя жыхары горада.

Яе муж Аляксандр Гудзелеў — трэнер-выкладчык па таэквандо. У сям’і расце дачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.