Ціханоўская запісала відэазварот да беларускіх жанчын
Святлана Ціханоўская / facebook.com/S.Tsikhanouskaya/
У Міжнародны жаночы дзень кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да беларускіх жанчын. "8 сакавіка — падстава для таго, каб гучна заявіць: гвалт недапушчальны", — кажа ў ім яна.
"Я хачу нагадаць кожнай з вас, хто сутыкнуўся з гвалтам — вы не вінаватыя. У гвалце заўсёды вінаваты той, хто яго здзейсніў, — падкрэслівае Ціханоўская. — Я хачу падзякаваць вам за тое, што падтрымліваеце і становіцеся на абарону адзін аднаго, бачачы несправядлівасць. Ніколі не сумнявайцеся ў сваёй сіле і здольнасці прымусіць увесь свет пачуць ваш голас".