Ціханоўская заклікае рэжым Лукашэнкі вызваліць сотні палітвязняў
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца больш за 1400 палітвязняў / dpa
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская заклікае рэжым Аляксандра Лукашэнкі вызваліць больш за 200 палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным стане. І зрабіць гэта без ніякіх умоваў.
"Іх тэрміновае вызваленне — пытанне не палітычнае, а гуманітарнае", — адзначае Ціханоўская.
Напярэдадні Лукашэнка анансаваў вызваленне толькі некалькіх цяжкахворых палітычных зняволеных. У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца больш за 1400 палітвязняў.