Ці ёсць месца для Беларусі ў дамове паміж Трампам і Зяленскім — эфір

Валерый Кавалеўскі

Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё

“Непаразуменне” паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прымусіла і беларусаў задумацца пра тое, якім чынам гэты канфлікт адаб’ецца на Беларусі. І ці ёсць увогуле месца для нашай краіны ў будучых перамовах: як паміж ЗША і Украінай, так і пазней, калі да працэсу далучыцца Расія.

Ці выглядаюць магчымымі на сёння як наладжванне нармальных адносінаў паміж Украінай і ЗША, так і самі мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай? Ці ёсць у гэтых перамовах і дамоўленасцях месца для Беларусі і якое яно? Ці апраўданыя спадзевы Лукашэнкі прыцягнуць увагу Трампа да сваёй персоны і якую пазіцыю варта заняць дэмсілам адносна будучых перамоў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, два разы на месяц, у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.