Ці стане Косава прыкладам для “Новай Беларусі” і ў якіх сферах — эфір

Павел Лібер / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл наведалі Рэспубліку Косава. Што адметна, на запрашэнне прэзідэнта гэтай краіны. Дэлегацыя была хоць і невялікая, але досыць прадстаўнічая: першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франка Вячорка, а таксама Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Але найбольш цікавым і нечаканым быў чацьверты удзельнік таго “косаўскага” візіта — дырэктар лічбавай платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер.
Якім чынам Лібер апынуўся ў складзе дэлегацыі дэмсіл, якая паехала ў Косава, і чым цікавая яму гэтая краіна? Якое мае Лібер дачыненне да тых тэмаў, якія абмяркоўваліся з прадстаўнікамі Косава і пры чым тут пашпарт Новай Беларусі? Як жыве платформа “Новая Беларусь” і ці апраўдала яна спадзяванні распрацоўшчыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.