Ці прызнае Трамп пашпарт Новай Беларусі і чаго Лукашэнка ляціць у Кітай — эфір

Валерый Кавалеўскі
Ужо першыя дні прэзідэнцтва Трампа і яго першыя рашэнні прымусілі напружыцца шмат каго ва ўсім свеце. І беларусаў у тым ліку. Прычым як з дэмакратычнага лагера, на якім можа адчувальна адбіцца рашэнне прэзідэнта ЗША прыпыніць на тры месяцы праграмы падтрымкі, так і ў асяродку рэжыму Лукашэнкі. Праўда, не зусім зразумела, што канкрэтна стала прычынай даволі нервовай рэакцыі Лукашэнкі на інаўгурацыйную прамову Трампа.
Ці будзе цікавы “беларускі трэк” Трампу і яго адміністрацыі і ці варта чакаць ад яго непрыемных рашэнняў наконт грантавай падтрымкі? Ці апраўданыя разлікі на прызнанне ў будучыні пашпарта Новай Беларусі ўрадамі краін свету і ці зменіцца стаўленне да беларускіх дэмсіл на Захадзе пасля 26 студзеня? Якіх сюрпрызаў чакаць ад візіту Лукашэнкі ў Кітай? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць у чацвяргі, два разы на месяц, у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.