Ці пабачаць беларусы “папамабіль” Льва XIV на вуліцах Мінска — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў у Беларусі працягваюцца няспынна. На гэта не ўплываюць ні адкрыццё амбасады РБ пры Ватыкане, ні ўдзел святароў у розных прапагандысцкіх, Z-патрыятычных і ваенізаваных акцыях і мерапрыемствах рэжыма. Адначасова з розных бакоў чуюцца галасы пра неабходнасць змены стратэгіі ціску на рэжым на стратэгію перамоў і прымірэння. Усё дзеля вызвалення палітвязняў і захавання суверэнітэта краіны. Маўляў, жадаць помсты гэта так не па-хрысціянску…

Ці атрымаецца ў каталіцкіх епіскапаў і лукашэнкаўскіх ганцоў у Ватыкане дамагчыся прыезду Папы Льва XIV у Беларусь? Чаму, жадаючы прымірэння з Захадам, рэжым не спыняе рэпрэсій ў дачыненні да святароў і вернікаў? Ці па-хрысціянску будзе прабачыць злачынствы рэжыма дзеля прымірэння нацыі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.