Ці гатовая Еўропа ваяваць з Расіяй і мірыцца з Лукашэнкам — эфір

Аркадзь Мошас
Пакуль ЗША вядуць “падкілімныя” перамовы з рэжымам Лукашэнкі, вынікі якіх раз-пораз становяцца вядомыя ў выглядзе чарговай групы вызваленых з лукашэнкаўскіх вязніц зняволеных, Еўропа ні на якія перамовы з Мінскам ісці не хоча — рыхтуе новыя санкцыі і рыхтуецца да магчымай вайны з Расіяй. Што праўда, падрыхтоўка гэтая ідзе вельмі марудна, але Трамп даў непрызрыста зразумець, што ў выніку вайсковага канфлікту ЗША наўрадці кінецца дапамагаць краінам НАТА.
Чым для адміністрацыі Трампа цікавая Беларусь, што штурхае Вашынгтон да перамоваў з Лукашэнкам і што за вызваленне вязняў атрымлівае ад ЗША Мінск? Ці гатовая Еўропа да супрацьстаяння Расіі і што робіцца для адбіцця агрэсіі? Як хутка ў ЕС вернецца кантроль на ўнутраных межах і ці пойдзе праз Літву беларуская калійка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.