Усе забавы FSP у фотаздымках

Сёлета галоўны арт-пікнік лета чарговы раз змяніў месца дыслакацыі, пераехаўшы з вострава Камсамольцаў ў забаўляльны парк Dreamland.
Магчыма, праз тое, што пераезд адбыўся амаль у апошні момант, і арганізатары працавалі ў цэйтноце, актыўнасцяў на FSP у гэтым годзе менш, чым у папярэднія.
Побач няма вады, таму няма скокаў у воду з трампліна, ніхто не займаецца сёрфінгам. Ніхто таксама не кідаецца фарбаміі холі (што, магчыма, і лепш). Але ж заняткаў, каб не засумаваць, хапае і ў гэтым годзе. І вось толькі некаторыя з іх.
Можна:

Танчыць брэйк,

бразільскія танцы,

рамантычныя медлякі

ці проста скакаць.

Займацца капаэйрай.

Гуляць у кёрлінг.
Скокнуць з вышыні трохпавярховага дома на вялікі надзіманы батут.
Фатаграфавацца — розных прыгожых фонаў вельмі шмат.
Паскакаць на батуце.

Паслухаць музыку — праграма даволі насычаная: ад мясцовых дыджэеяў да літоўскага лэптоп-барда Маркуса Палубенкі, расійскіх электроншчыкаў Mujuice ды бельгійскіх інды-рокераў Balthazar (дарэчы, апошнія выступаюць сёння ўвечары, яшчэ можна паспець).

Можна вучыцца: сярод спікераў Edutainment-сцэны Ілля Красільшчык з Meduza, галоўны рэдактар КуКу Саша Раманава, заснавальнік Tallinn Music Week Хэлен Сільдна ды іншыя цікавыя людзі.
Можна абдымацца з галоўнымі фрыкамі FSPб акторамі вулічнага тэатра T(e)=Art.

Маляваць.
Падсілкавацца пасля заняткаў — кропак з вулічнай ежай ад розных мінскіх кавярняў сёлета больш, чым калі.

І, вядома, можна проста адпачываць.