Чым суды шарыяту адрозніваюцца ад судоў у сённяшняй Беларусі — эфір

Яўген Красулін / Еўрарадыё
Не сціхаюць жарсці і спрэчкі вакол тэмы наконт магчымага прыезду ў Беларусь 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. За негатыўныя каментары пад гэтай навіной нават былі затрыманыя некалькі чалавек і іх прымусілі запісаць відэа “з прабачэннямі”. Вось толькі такімі дзеяннмі карнікаў, у рэжыма наўрадці атрымаецца супакоіць беларускае грамадства, якое асцерагаецца новых суседзяў па розных прычынах. Што дае падставы вінаваціць беларусаў у адсутнасці талерантнасці. І не толькі ў гэтым…
На чым базуецца перакананне беларусаў у сваёй талерантнасці і ці былі ў нашай гісторыі моманты, калі беларусы прымалі ў сябе вялікую колькасць перасяленцаў (мігрантаў)? Ці можна той гістарычны досвед і тую талерантнасць аўтаматычна перакладаць на час сённяшні? Што з сябе ўяўляюць суды шарыята і ці не перашкодзіць іслам сацыялізацыі пакістанцаў у беларускае грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.