Чыгуначніка будуць судзіць за "заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы"

Чыгуначніка будуць судзіць за "заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы"
"Наша Ніва" паведамляе, што Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця.
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).
Солапу можа пагражаць ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.