ЧС па хакеі: Нарвегія-Славенія — 3:1
Браму скандынаваў абараняў Ларс Хаўген, легіянер, які гуляе за мінскае хакейнае “Дынама”.
Вынік матчу быў фактычна перадвызначаны ў першым перыядзе, які скончыўся з лікам 2:1 на карысць зборнай Нарвегіі. Другі перыяд абышоўся без галоў, а ў трэцім перыядзе яшчэ адна шайба нарвежцаў замацавала іх перамогу.
У наступным туры яны згуляюць з Даніяй, а славенцы сустрэнуцца са зборнай Беларусі. Нагадаем, што наша каманда 3 траўня прайграла на чэмпіянаце свету зборнай Чэхіі — 0:2.