Час набываць: што адбываецца з доларам і ці варта іх набываць сёння — эфір

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Міжнародны валютны фонд перагледзіў свае прагнозы па інфляцыі ў Беларусі і сёння па выніку бягучага года эксперты кажуць пра інфляцыю на ўзроўні 5,5%, а ВУП найхутчэй вырасце на 2,8%. Пры тым, што лукашэнкаўскія чыноўнікі перакананыя ў росце эканомікі на 4,1%, а інфляцыя па іх разліках не перавысіць 5%. Відаць, спадзяюцца ў немалой ступені на выратавальную дапамогу працоўных мігрантаў з Пакістану…
Ці можна давяраць прагнозам ВМФ і ці так ужо моцна адрозніваюцца прагнозы па ўзроўні інфляцыі, якія даюць чыноўнікі МВФ і беларускія? Ці апраўданыя спадзевы рэжыма на працоўных мігрантаў з Пакістана і перасцярогі з імі звязаныя простых людзей? Куды знікла беларуская гародніна і ці вернуцца чыгуначныя перавозкі паміж Беларуссю і краінамі Балтыі? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.