Чарніцу памерам з мячык для настольнага тэніса вырошчваюць у Аўстараліі
Самыя буйныя чарніцы ў свеце / Costa Berries
Самыя буйныя чарніцы ў свеце вырасцілі на аўстралійскай ферме. Памер ягады можна параўнаць з мячыкам для пінг-понгу, піша ВВС.
Самая буйная ягада дасягае 4 сантыметраў у дыяметры, а важыць больш за 20 грамаў — гэта ў 10 разоў больш, чым звычайныя чарніцы.
Гэта не першы рэкорд аўстралійцаў па вырошчванні чарніц. Раней на кантыненце выгадавалі ягаду вагой у 16 грам — і гэта да таго моманту таксама былі самыя буйныя чарніцы ў свеце.