Чаму ў нас баляць спіна, шыя і калені? Тлумачыць доктар-траўматолаг
Рустам Айзатулін / Еўрарадыё
Чаму пасля 30 гадоў з'яўляецца адчуванне, што мы пачынаем развальвацца? Як правільна стаяць, хадзіць і сядзець? Ці шкодна закідваць нагу на нагу?
Якая ежа карысная для нашых цягліц і костак? Кальцый і калаген трэба прымаць — ці каб мець здаровыя косці і суставы дастаткова проста рэгулярна хадзіць у трэнажорную залу і правільна выконваць практыкаванні?
Гэта падкаст здаровага чалавека на Еўрарадыё! У чацвёртым выпуску траўматолаг-артапед Рустам Айзатулін расказвае, што трэба ведаць пра боль у спіне, скаліёзе, артрыце, хруст у суставах і не толькі.
Рэкамендуем паглядзець усім, хто працуе ў офісах і па 8 гадзін за дзень праводзіць за кампутарам: