Чаму Туск адкрывае межы з Беларуссю? Эфір з журналістам Polityka Паўлам Рэшкам

Журналіст Павел Рэшка

Журналіст Павел Рэшка / Еўрарадыё

Польшча знянацку заявіла, што гатовая адкрыць пераходы “Баброўнікі” і “Брузгі” на мяжы з Беларуссю. І гэта пасля таго, як цягам двух тыдняў цалкам закрывала мяжу — нават для цягнікоў, якія возяць кітайскі тавар у Еўропу. Ведаючы кіраўніцтва Польшчы немагчыма паверыць, што гэта адбылося без сур’ёзных саступак Мінска — кшталту жалезных дамоўленасцяў наконт вызвалення Анджэя Пачобута ці спынення міграцыйнага ціску. Тым больш, што нядаўна Лукашэнка прысвяціў гэтай тэме цэлы шматгадзінны выступ.

Дык што можа быць прычынай такога кроку Варшавы? Ці рэальнае паляпшэнне адносін паміж Польшчай і Беларуссю? Ці спроба Лукашэнкі замірыцца з Захадам узгоднена з Масквой і ці спыніць Лукашэнка рэпрэсіі, калі ЕС пойдзе яму насустрач?

Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з журналістам польскага выдання Polityka, адным з аўтарам расследваня знікнення Анжалікі Мельнікавай Паўлам Рэшкам. Далучайцеся! 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.