Чаму Трамп не грае ў “жорсткі покер” з Лукашэнкам — эфір з Пракоп’евым

Вадзім Пракоп'еў
Адразу па вызваленні з вязніцы палітвязня Сяргея Ціханоўскага палітык Вадзім Пракоп’еў з далекай Амерыкі заявіў, што гэта — шанец змяніць сітуацыю на карысць дэмсіл, якім неабходна скарыстацца, і што ён гатовы аказаць Ціханоўскаму дапамогу. Выглядае на тое, што працягнутую руку Пракоп’ева пакуль не заўважылі. Як пакуль і не заўважна, ці будзе каманда Трампа працягваць гульню на “беларускім полі”, а калі будзе, то чым гэтая гульня можа скончыцца, на чыю карысць…
Ці атрымліваецца ў Сяргея Ціханоўскага скарыстацца сваім “месяцам славы” і прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі? Якія мэты пераследуе ЗША, распачаўшы перамовы з Лукашэнкам і што Лукашэнка з гэтага мае? Ці варта чакаць, што Лукашэнка “адклеіцца ад Масквы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар фракцыі Каардынацыйнай рады “Беларусы” (былы “Блок Пракоп’ева-Ягорава”), бізнесмен Вадзім Пракоп’еў у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.