ЦБС зачыніў аддзел прававой дапамогі беларусам
Закон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Польшчы з 12 траўня зачыняе аддзел прававой дапамогі. Пра гэта паведамляеца ў тг-канале арганізацыі.
"Наша інфалінія больш не функцыянуе, Telegram-канал @CBShelp будзе выдалены і не будзе прымаць новыя звароты. Завершаны будуць толькі тыя кансультацыі, на якія ўжо быў зроблены запіс", — гаворыцца ў паведамленні ЦБС.
Прычынай такога рашэння называецца адсутнасць фінансавання. У ЦБС запэўніваюць, што працягваюць шукаць шляхі аднаўлення дзейнасці, але гэты працэс патрабуе часу.
Сам ЦБС сваю працу не спыняе.
Цэнтр беларускай салідарнасці — грамадская ініцыятыва, якая займаецца юрыдычнай дапамогай беларусам.