BYPOL заявіў, быццам польскі суд шукае экс-следчага Андрэя Астаповіча

Андрэй Астаповіч / Еўрарадыё
Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL распаўсюдзіла інфармацыю, быццам суд у Варшаве ўжо год шукае былога беларускага следчага Андрэя Астаповіча і не можа знайсці. Таксама іІніцыятыва апублікавала неправераную інфармацыю, што Астаповіч учыніў няўдалую спробу самагубства.
Андрэй Астаповіч быў сярод заснавальнікаў BYPOL, але напачатку 2021 года пакінуў яе, далучыўшыся да іншай ініцыятывы — BELPOL. У якасці яе ўдзельніка ў студзені 2025 года ён прыходзіў у студыю Еўрарадыё: у нас тады не ўзнікла ніякіх праблем, каб знайсці яго.
У арганізацыі BELPOL рэдакцыі Еўрарадыё паведамілі, што звязаліся з Астаповічам — з ім усё ў парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.