Былы расійскі пасол прыйшоў да Лукашэнкі з самаварам

Былы расійскі пасол у Беларусі, а цяпер дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у пятніцу прыйшоў да Аляксандра Лукашэнкі з... самаварам. Гэта — падарунак. Лукашэнка падарыў Мезенцаву карціну з аўтографам, паведамляе тг-канал @pul_1.
Мезенцаў быў расійскім паслом у Беларусі з вясны 2019-га. На гэтай пасадзе яго змяніў Яўген Лук'янаў.

president.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.