Былы работнік мінскага ГУМа загінуў ва Украіне, ваюючы за Расію

Алег Крупскі / база “Белпола“
Ва Украіне загінуў 55-гадовы беларус, які раней працаваў у мінскім ГУМе. Як заўважыла “Наша Ніва“, Алег Крупскі прабыў у статусе расійскага наёмніка роўна месяц.
Паводле інфармацыі BelPol, Алег Станіслававіч Крупскі нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Сцяпянка, якая пазней стала часткай Мінска. Мужчына паспеў папрацаваць у ГУМе, а таксама ў Спецыялізаванай механізаванай калоне №81, якая займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторый.
Была ў яго судзімасць: у снежні 2016 годзе яго асудзілі па абвінавачанні ў гвалце (ці пагрозе гвалту) у дачыненні да міліцыянта. Тады Крупскаму прысудзілі год “хатняй хіміі“. Яшчэ да заканчэння тэрміну мужчыну зноў судзілі за парушэнні падчас адбыцця тэрміну. Яму прысудзілі 1 год і 2 месяцы калоніі. Хутчэй за ўсё, адбываць новы тэрмін мінчуку давялося цалкам.
Пра месцазнаходжанне Крупскага з 2018 да 2024 года нічога невядома. НН не выключае, што ён адправіўся ў Расію.
23 чэрвеня 2024-га беларус падпісаў ваенны кантракт з расійскай арміяй. А роўна праз месяц яго забілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.