Беларуса затрымалі ў Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць вайскоўца РФ
Выбух у Ханты-Мансійску / СК Расіі
У Расіі затрымалі трох чалавек, якія рыхтавалі дыверсію ў Ханты-Мансійску. Аб'ектам дыверсіі быў абраны расійскі вайсковец, паведамляе ФСБ Расіі.
Затрыманыя — грамадзяне Беларусі, Малдовы і Украіны. Паводле інфармацыі Следчага камітэта Расіі, украінец разам з беларусам "ажыццяўлялі падрыхтоўку да тэракту". 12 красавіка яны збіралі самаробную выбуховую прыладу ў жылым доме ў Ханты-Мансійску. Прылада здэтанавала, у выніку чаго былі разбураныя дзве кватэры. Былі шпіталізаваныя пяць чалавек, у тым ліку два выбухоўцы.
Як заяўляе ФСБ, кампаненты для выбухоўкі прывёз затрыманы грамадзянін Малдовы.
У расійскіх СМІ пакуль што няма падрабязнасцяў пра затрыманага беларуса. Супраць каго рыхтаваўся тэракт, пакуль таксама невядома.
Некалькі дзён таму ў падмаскоўнай Балашысе выбухам быў знішчаны расійскі генерал Яраслаў Маскалік.