Пры выбуху аўтамабіля пад Масквой загінуў генерал Мінабароны РФ — СМІ

Генерал Яраслаў Маскалік / Інтэрфакс
У падмаскоўнай Балашысе выбухнуў аўтамабіль у двары шматкватэрнага жылога дома. Пра гэта спярша паведамілі тэлеграм-каналы, пазней інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце Расіі.
Як піша "Новая газета. Европа", выбух адбыўся ў мікрараёне Авіятараў. Мяркуецца, што пад аўтамабіль маглі закласці самаробную выбуховую прыладу. Таксама следчыя разглядаюць версію пра выбух газавага балона.
Паводле інфармацыі СМІ, пры выбуху маглі загінуць два чалавекі — кіроўца і пасажыр, які выходзіў з машыны. паводле непацверджаных звестак, пасажырам быў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Яраслаў Маскалік. Афіцыйна гэтую інфармацыю спярша не пацвярджалі, але пазней Следчы камітэт РФ пацвердзіў гібель генерала.
Дарэчы, генерал Маскалік у 2015-м прыязджаў у Мінск — ён уваходзіў у кантактную групу па Данбасе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.