Былы міністр абароны Грузіі ваюе супраць расійскіх войскаў ва Украіне

Былы міністр абароны Грузіі ваюе супраць расійскіх войскаў ва Украіне

Былы міністр абароны Грузіі Іраклій Акруашвілі ваюе супраць расійскіх войскаў ва Украіне. "Напэўна не мог уявіць, што ў 48 гадоў буду ваяваць за свабоду Грузіі ва Украіне са зброяй у руках", напісаў ён у Facebook. Ён лічыць, што вынік вайны ва Украіне паўплывае на лёс яго радзімы.

Ва Украіну Акруашвілі дабіраўся праз Польшчу, бо ў яго тэксце ёсць такі радок: "Ніколі не забуду вочы многіх напалоханых дзяцей на польскай мяжы".

Іраклій Акруашвілі быў міністрам абароны Грузіі ў 2004-2006 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.