Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
Наталля Дулiна / "Вясна"
Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага ў закрытым рэжыме. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".
Ёй прад'явілі абвінавачанне ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Палітзняволенай пагражае да 6 гадоў.
Наталлю затрымалі 3 кастрычніка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.