Былога вайскоўца будуць судзіць за "дзяржаўную здраду"
Сюжэт пра былога вайскоўца паказалі па брэсцкім ТБ / скрыншот відэа
Былога вайскоўца Дзмітрыя Гуліна будуць судзіць за "дзяржаўную здраду", паведамляюць брэсцкія праваабаронцы. Пра Гуліна як "украінскага шпіёна" расказала мясцовае дзяржаўнае ТБ.
У сюжэце гаварылася, што Гулін нібыта паведамляў украінскім вайскоўцам аб размяшчэнні расійскіх частак на тэрыторыі Беларусі, а таксама аб тым, адкуль яны запускаюць ракеты.
Аўтары відэасюжэту таксама паведамілі, што Гулін да 2012 года служыў у ВС РБ. Потым жыў і працаваў у Ташкенце. Пасля 2020 года нібыта "стаў агентам украінскіх спецслужбаў", за што быў затрыманы.