Былога работніка пракуратуры асудзілі да шасці гадоў калоніі
Справу разглядаў Мінскі гарадзкі суд / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Былога работніка пракуратуры жыхара Мінска Алега Ермакова асудзілі да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў Мінскі гарадзкі суд, распавядаюць праваабаронцы.
Следства лічыць, што юрыст перадаваў інфармацыю пра сілавікоў пратэстным рэсурсам. Мужчыну абвінавацілі ў незаконным зборы або распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці, а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці.
Ермакова затрымалі ў лютым. Ён жанаты, выхоўвае двух непаўналетніх дачок. Праваабаронцы прызналі Алега Ермакова палітвязнем.
Олег Ермаков / spring96.org