Бык пакалечыў стажора пастуха пад Магілёвам
Бык, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
69-гадовага жыхара Магілёўскага раёна позна ўвечары 3 траўня даставілі ў лякарню ў непрытомным стане. Работнікі сельгаспрадпрыемства, якія прывезлі яго, расказалі, што траўмы мужчына атрымаў у выніку нападу быка.
Следча-аператыўная група выявіла, што пажылы вясковец не быў працаўладкаваны. На ферме ён усяго другі дзень быў у якасці стажора пастуха. Трагічнае здарэнне адбылося, калі магілёвец заганяў статак кароваў.
Следчы камітэт праводзіць праверку, абставіны інцыдэнту высвятляюцца.