Бульбяны трылер: як Лукашэнка знайшоў зніклую бульбу і вінаватых — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Сляды зніклай з беларускіх крамаў бульбы знайшліся. Дзякуючы Лукашэнку, натуральна. Больш за тое, знайшлі і вінаватых у знікненні з паліц “другога хлеба”. І нават ужо прыдумалі, як тых вінаватых пакараць. Ну, а беларусам… Беларусам параілі пацярпець. Пакуль расіяне даядаюць беларускую бульбу. Дарэчы, не толькі з бульбай Расія падкінула (і працягвае гэта рабіць) непрыемных сюрпрызаў беларускай эканоміцы і Беларусі агулам.
Што насамрэч стала прычынай знікнення бульбы з паліц крам і ці сапраўды вінаватыя ў гэтым названыя людзі? Ці выратуе сітуацыю Камітэт дзяржкантролю і ці вырашыцца справа з бульбай цягам месяца? Што адбываецца з інфляцыяй, што чакае курсы валют і куды эканоміку Беларусі цягне Расія? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.