Брытанская актрыса агучыла дзённік 12-гадовай украінкі пра жыццё падчас вайны

Ева Скалецкая / twitter.com/CareGroza
Ева Скалецкая / twitter.com/CareGroza

Брытанская актрыса Кіра Найтлі агучыла дзённік 12-гадовай украінкі Евы Скалецкай пра жыццё падчас вайны ў Харкаве. У англійскай версіі ён атрымаў назву "Ты не ведаеш, што такое вайна". Правы на публікацыю дзённіка атрымала выдавецтва Bloomsbury, якое выдавала ў Вялікабрытаніі кнігі пра Гары Потэра, піша "Бі-Бі-Сі".

Ева апісала жыццё на пачатку расійскай агрэсіі. Падчас бамбёжак Харкава яна хавалася з бабуляй у падвале. Дзяўчынка запісвала ўсё, што адбывалася з ёй у тыя дні так, як гэта бачылася вачыма дзіцяці. У далейшым Еве Скалецкай і яе бабулі ўдалося эвакуявацца на захад Украіны. Яны часова жылі ў школе, калі з імі сустрэліся брытанскія журналісты. Дзяўчынка і распавяла ім пра свой дзённік. Пазней журналісты дапамаглі Еве і яе бабулі выехаць за мяжу, цяпер яны жывуць у Дубліне ў доме школьнай настаўніцы.

"Гэта неверагодна важная, і ў той жа час вельмі кранальная гісторыя, — кажа Кіра Найтлі. — Для мяне было вялікім гонарам прыняць удзел у гэтым праекце і агучыць неверагодную гісторыю Евы".

Ваенныя дзённікі ўкраінскіх дзяцей ужо цытаваліся ў СМІ, але дагэтуль яны не былі апублікаваныя асобным выданнем.

Брытанская актрыса агучыла дзённік 12-гадовай украінкі пра жыццё падчас вайны
Брытанская актрыса агучыла дзённік 12-гадовай украінкі пра жыццё падчас вайны
Брытанская актрыса агучыла дзённік 12-гадовай украінкі пра жыццё падчас вайны
twitter.com/CareGroza

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.