Брэсцкі таксовец не справіўся з кіраваннем і зляцеў з моста (фота)

Брэсцкі таксовец не справіўся з кіраваннем і зляцеў з моста (фота)

Зранку 6 сакавіка ў Брэсце на спуску з чыгуначнага моста на вуліцы ГОБК адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Як піша "Віртуальны Брэст", на закругленні дарогі даволі дасведчаны таксовец не справіўся з кіраваннем.  

У выніку, аўтамабіль занесла, ён пераехаў праз не дужа высокі бардзюр і пакаціўся ўніз. Па словах відавочцаў, кіроўца сам выбраўся з не моцна пашкоджанага аўто. Пасажыраў у таксоўцы не было.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі ДАІ, а таксама ратавальнікі. Даставаць машыну на дарогу давялося пры дапамозе крана.

Брэсцкі таксовец не справіўся з кіраваннем і зляцеў з моста (фота)