Брэсцкае "Дынама" скасавала кантракт з галоўным трэнерам Ігарам Крывушэнкам
У Ігара Крывушэнкі (злева) у Брэсце не атрымалася / vk.com/dynamobrest
Брэсцкае "Дынама" скасавала кантракт з галоўным трэнерам Ігарам Крывушэнкам. Клубная прэс-служба адзначае, што "рашэнне з'яўляецца ўзаемным і прынята на фоне няўдалага старту сезона-2023".
У футбольным чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе брэсцкімі дынамаўцамі прайграныя ўсе чатыры матчы, забітых мячоў няма. Каманда на апошнім месцы.
Крывушэнка з'явіўся ў брэсцкім "Дынама" ў снежні 2022-га. Яму давялося фактычна ствараць новую каманду.
Пра тое, хто стане новым галоўным трэнерам, брэсцкае "Дынама" абяцае паведаміць "дадаткова".