Больш імпарту, менш экспарту — змяняецца знешні гандаль Беларусі
У красавіку сальда знешняга гандлю стала адмоўным / @gpkgovby
Праз санкцыі і скарачэнне IT-сектара прыкметна змяняецца структура знешняга гандлю Беларусі. Па выніках першага квартала 2023 года знешні гандаль таварамі і паслугамі пакуль застаецца прафіцытным (то-бок Беларусь больш прадае, чым купляе). Але станоўчае сальда ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года скарацілася больш чым у пяць разоў. Пра гэта піша Reform.by са спасылкай на звесткі Нацбанка.
Скарачэнне адбылося перш за ўсё за кошт змяншэння экспарту паслуг.
Нацбанк паведамляе, што ў студзені-красавіку гэтага года абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі вырас на 14% да 30,56 млрд долараў. Пры гэтым экспарт тавараў і паслуг павялічыўся на 9,9% да 15,38 млрд долараў, а імпарт — на 18,4%, да 15,18 млрд долараў. Прафіцыт знешняга гандлю склаў 203,3 млн долараў. Між тым у першым квартале мінулага года ён быў 1,167 млрд. А ўжо ў красавіку знешні гандаль Беларусі стаў дэфіцытным. Гэта значыць, экспартавалі больш, чым набывалі за мяжой. Розніца склала крыху больш за 40 млн долараў.