Блогера Эдуарда Пальчыса прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі блогера і грамадскага дзеяча Эдуарда Пальчыса палітвязнем, паведамляе spring96.org. Яго затрымалі ў канцы верасня ў Мінску. Спачатку Пальчыс адбываў 30 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля стала вядома, што ён стаў фігурантам крымінальнай справы. На мінулым тыні было выстаўлена абвінавачванне ў "арганізацыі масавых беспарадкаў" (ч. 1 арт. 293 КК).
Праваабаронцы лічаць абвінавачванне безпадстаўным, незаконным і скіраваным "на недобраахвотнае спыненне ім сваёй публічнай дзейнасці". Яны патрабуюць вызвалення блогера і спынення крымінальнага пераследу.
Пальчысу 29 гадоў. Ён вядомы і як публіцыст, заснавальнік сайта 1863x.com. У 2016-м, калі Эдуард Пальчыс быў за кратамі, праваабаронцы ўжо прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.