Блогер Будзімір працягвае галадоўку
Нягледзячы на тое, што Мікіта Ліхавід, вызвалення якога Будзімір такім чынам дамагаецца, сёння вырашыў сваю галадоўку прыпыніць.
Дзмітрый Галко (інтэрнэт-нік budzimir) заявіў у эфіры Еўрарадыё, што ён працягне галадоўку, хаця і раіцца з іншымі блогерамі з нагоды далейшых дзеянняў. Сёння шмат хто раіў яму адмовіцца ад такой формы пратэсту, пасля таго, як Ліхавід адклаў сваю галадоўку да разгляду касацыйнай скаргі на свой прысуд у Вярхоўным судзе.
Нагадаем, галадоўка Дзмітрыя доўжыцца ўжо шосты дзень, ён пачаў яе з 30 сакавіка, патрабуючы вызвалення Мікіты Ліхавіда, асуджанага за ўдзел у "масавых беспарадках".