Біятланістка Ганна Сола ўзяла шлюб з велагоншчыкам Станіславам Бажковым
Біятланістка Ганна Сола ўзяла шлюб з велагоншчыкам Станіславам Бажковым. Гэтай навіной спартсмены падзяліліся ў сацсетках.
Сола і Бажкоў пазнаёміліся ў 2019-м у інтэрнэце. Ганна падтрымала Станіслава, калі ў яго была сур'ёзная траўма, і ён паспяхова аднавіўся пасля яе.
Ганна Сола — адзіная біятланістка ў зборнай Беларусі, якая не падпісала ліст у падтрымку дзейнай улады.