“Белтэлекам” папярэдзіў пра магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт 1 чэрвеня

“Белтэлекам” папярэдзіў пра магчымыя праблемы з доступам у інтэрнэт уначы 1 чэрвеня. Яны магчымыя з 1-й да 6-й гадзіны ночы ў Мінску і Мінскай вобласці. У гэты час будуць праводзіцца тэхнічныя працы на сетцы перадачы дадзеных згаданага рэгіёна.
Адзначаецца, што ўначы 1 чэрвеня магчымыя кароткатэрміновыя перапынкі ў прадастаўленні паслуг тэлефаніі IMS, byfly, ZALA, а таксама аховы.