Беларусы затрымалі француза, які вяртаўся з Расіі з ксеракопіяй пашпарту

Беларусы затрымалі француза, які вяртаўся з Расіі з ксеракопіяй пашпарту

Беларускія памежнікі затрымалі 22-гадовага француза, які вяртаўся на радзіму з ксеракопіяй пашпарту. Маладога чалавека знялі з цягніка "Масква — Варшава". Паводле слоў затрыманага, ён — студэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытута рускай мовы імя А. Пушкіна. У Маскве ён згубіў свой пашпарт, спадзяваўся, што ўдасца і без яго дабрацца да Францыі. Пры гэтым не аформіў дакумент на вяртанне ў дыпламатычным прадстаўніцтве сваёй краіны.

У выніку замежніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы і правілаў знаходжання ў Беларусі. Француз знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэсцкай памежнай групы. Яго чакае штраф і дэпартацыя, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.