Беларусы не хочуць станавіцца ворагамі ўкраінцаў з-за Лукашэнкі — Ціханоўская
Беларусы падтрымліваюць Украіну / Telegram
Беларусы не хочуць станавіцца ворагамі ўкраінцаў "з-за жахлівых рашэнняў нелегітымнага Лукашэнкі". Лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская выступіла з такой заявай падчас дыскусіі аб бяспецы ў Еўропе на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Паводле яе слоў, большая частка беларусаў па-ранейшаму падтрымлівае Украіну, а беларускае войска не хоча ўдзельнічаць у агрэсіі Расіі. Ціханоўская нагадала пра "рэйкавых партызанаў", якія шкодзілі на чыгунцы, пра беларусаў, якія паведамлялі ўкраінцам пра перасоўванне войскаў у РБ.
"Мы хочам, каб свет падзяляў беларускі народ і рэжым Лукашэнкі", — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.