Беларуску з фальшывымі штампамі ў пашпарце затрымалі ў Польшчы

Фальшывы штамп у пашпарце / strazgraniczna.pl
27 красавіка польскія памежнікі затрымалі грамадзянку Беларусі, якая ехала з пашпартам, дзе былі падробленыя штампы. Пра гэты выпадак расказвае польская памежная служба.
Беларуска ехала з Польшчы ва Украіну і перасякала мяжу ў пункце пропуску Корчава. Польскім памежнікам яна паказала пашпарт, у якім былі чатыры падробленыя штампы аб памежным кантролі. Гэтыя штампы мусілі пацвердзіць, што яна падарожнічала праз аэрапорты Кракава і Варшавы, а таксама легалізаваць пратэрмінаванае знаходжанне ў Польшчы.
Жанчыну абвінавацілі ў выкарыстанні падробленых дакументаў. Яна прызнала абвінавачванне і добраахвотна пагадзілася на пакаранне — шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на адзін год. Пашпарт беларускі канфіскавалі як доказ у справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.