Беларускія вайскоўцы пачалі ахоўваць масты і чыгунку
Вайскоўцы на мяжы / Ваяр
Узброеныя сілы Беларусі "працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы". На поўдні краіны (а, магчыма, і не толькі там) вайскоўцы ахоўваюць масты, пераезды, чыгунку. "З мэтай недапушчэння дыверсій і правакацый", — паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ. Там "абсталяваныя пазіцыі для стральбы са стралковай зброі і ваеннай тэхнікі".
Адзначаецца, што вайскоўцы выконваюць задачы па ўзмацненні аховы мяжы з удзелам міліцыі і памежнікаў.