Беларускія спартсмены заклікаюць вайскоўцаў не ваяваць супраць Украіны
Узброены беларускі вайсковец на мяжы / Ваяр
Беларускія спартсмены, трэнеры звярнуліся да вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне на баку Расіі супраць Украіны. "Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну, — кажуць яны ў відэазвароце. — Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай — датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну. Вы не станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім светам і перад самімі сабой".
Відэазварот запісалі Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандр Вахавяк, Міхаіл Залеўскі.