Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 20 чалавек
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў / novychas.online
Колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1450-ці, піша @viasna96. Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі адразу 20 чалавек. Гэта — Аксана Зарэцкая, Андрэй Дзмітрыеў, Ілона Зайцава, Вольга Каракіна, Уладзімір Булаўскі, Яўген Лівянт, Ганна Лівянт, Юлія Лівянт, Аляксей Іваноў, Андрэй Трызубаў, Ганна Кавалёва, Юрый Уласюк, Мікіта Дрозд, Алла Новікава, Іван Марозаў, Міхаіл Разуванаў, Васіль Шалькевіч, Яўген Папакуль, Міхаіл Кудлач і Андрэй Карпенка.
Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Згаданым палітвязням выстаўлены абвінавачванні, альбо іх заключылі пад варту ці нават вынеслі прысуды па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Карпенка праходзіць і па справе аб "паклёпе на Лукашэнку".