Беларускія мытнікі знайшлі ва ўкраінскага кіроўцы патроны (фота)
Здарэнне адбылося днямі ў пункце мытнага афармлення "Макраны" на беларуска-ўкраінскай мяжы.
З Украіны туды прыехаў мікрааўтобус "Рэно Майстар", якім кіраваў 24-гадовы ўкраінец. Разам з ім ехалі яшчэ двое грамадзян Украіны. Мытнікі вырашылі разам з памежнікамі агледзіць мікрааўтобус і знайшлі ў тэхнічнай нішы пярэдніх дзвярэй аўтамабіля 18 патронаў 16-га калібра для стральбы з гладкаствольнай зброі.
Было высветлена, што патроны належалі кіроўцу. Праводзіцца праверка, інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні.
Фота — brest.customs.gov.by