Беларускія хакеісты занялі трэцяе месца на турніры Arosa Challenge у Швейцарыі

Беларуская хакейная зборная заняла трэцяе месца на міжнародным турніры Arosa Challenge, які прайшоў у Швейцарыі 18-19 снежня.
Як паведамляе БелаПАН, у паўфінале каманда Дэйва Льюіса прайграла славакам — 1:4, а ў матчы за трэцяе месца перамагла нарвежцаў — 5:1.
Пераможцамі сталі гаспадары турніру, якія абыгралі па булітах Славакію — 3:2.
Arosa Challenge з удзелам чатырох еўрапейскіх зборных быў арганізаваны ў 2010 годзе. Тады яго выйграла беларуская зборная. У 2011 годзе спаборніцтвы не праводзіліся. У 2012 годзе Беларусь была чацвёртай, у 2013-м — першай, у 2014-м — другой. Сёлетні турнір стаў апошнім.
Фота: belarushockey.com