Беларускія футбалісткі не ўтрымаліся ў топ-50 рэйтынгу FIFA
Жаночая зборная Беларусі па футболе / t.me/abffby/
Беларускія футбалісткі не ўтрымаліся ў топ-50 рэйтынгу FIFA. Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў чацвер. Жаночая зборная Беларусі страціла ў ім дзве пазіцыі і цяпер займае 52-е месца.
У лютым беларускі ў матчах Лігі нацый прайгралі зборнай Венгрыі (0:2) і згулялі ўнічыю (0:0) з Сербіяй.
У рэйтынгу лідыруюць зборныя ЗША, Іспаніі і Германіі. Зборная Расіі займае 27-е месца, Польшча — 28-е, Украіна — 34-е, Літва — 106-е, Латвія — 116-е месца.
Сербія — Беларусь / АБФФ