Беларускія цыгарэты везлі ў Літву пад выглядам зефіру
Беларускія цыгарэты везлі пад выглядам зефіру / lrmuitine.lt
Чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэтаў перахапіла літоўская мытня.
Інцыдэнт адбыўся 21 кастрычніка. Грузавы аўтамабіль, якім кіраваў беларус, ехаў праз пункт пропуску "Шальчынінкай". У дакументах было пазначана, што ў машыне перавозілі Зефір.
Але рэнтген паказаў, што зефір быў толькі прыкрыццём для цыгарэт. З аўтамабіля канфіскавалі 200 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт NZ Gold. Кошт кантрабанды разам з падаткамі ацэньваецца ў 828 тысяч еўра.
Кіроўцу пасля допыту вызвалілі пад падпіску.